Questo sito utilizza cookie di terze parti per inviarti pubblicità in linea con le tue preferenze. Se vuoi saperne di più clicca QUI 
Chiudendo questo banner, scorrendo questa pagina, cliccando su un link o proseguendo la navigazione in altra maniera, acconsenti all'uso dei cookie. OK

КРАЯЗНАЎЧЫ РУХ НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921—1939 гг.)

У сённяшні час фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, якое знаходзіць сваё праяўленне ў гісторыка-патрыятычным выхаванні моладзі, працякае ў складаных умовах, уплыў на якія аказваюць дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі. З аднаго боку, паглыбляюцца працэсы самапазнання беларускай нацыі пад уздзеяннем суверэнізацыі, пашыраецца аднаўленне нацыянальных духоўных традыцый шляхам прапаганды і папулярызацыі праз краязнаўства тых аспектаў нацыянальнай культуры, у якіх яскрава праяўляюцца наша самабытнасць і народная спецыфіка. Пераважна краязнаўства выступае арыенцірам у выхаванні гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, павагі і беражлівасці да роднага краю. З другога боку, сучасныя глабалізацыйныя працэсы, трансфарма-цыя геапалітычнага абшару і парушэнні звычайных культурных сувязяў, а таксама праблемы інтэграцыі і захавання асабістай культурнай ідэнтычнасці запавольваюць працэс замацавання ўстойлівага нацыянальнага самаўсведамлення сярод беларусаў.

Mostra/Nascondi contenuto.
4 УВОДЗІНЫ У сённяшні час фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, якое знаходзіць сваё праяўленне ў гісторыка-патрыятычным выхаванні моладзі, працякае ў складаных умовах, уплыў на якія аказваюць дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі. З аднаго боку, паглыбляюцца працэсы самапазнання беларускай нацыі пад уздзеяннем суверэнізацыі, пашыраецца аднаўленне нацыянальных духоўных традыцый шляхам прапаганды і папулярызацыі праз краязнаўства тых аспектаў нацыянальнай культуры, у якіх яскрава праяўляюцца наша самабытнасць і народная спецыфіка. Пераважна краязнаўства выступае арыенцірам у выхаванні гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, павагі і беражлівасці да роднага краю. З другога боку, сучасныя глабалізацыйныя працэсы, трансфарма-цыя геапалітычнага абшару і парушэнні звычайных культурных сувязяў, а таксама праблемы інтэграцыі і захавання асабістай культурнай ідэнтычнасці запавольваюць працэс замацавання ўстойлівага нацыянальнага самаўсведамлення сярод беларусаў. Праблемы самавызначэння і самасвядомасці беларускай нацыі маюць працяглую гісторыю, аднак асабліва востра яны паўсталі ў міжваенны перыяд на тэрыторыі Заходняй Беларусі, пад якой, у сэнсе асобнага этнаграфічнага рэгіёну ў межах II Рэчы Паспалітай, трэба разумець тэрыторыі Гродзенскай губерні, Навагрудскага, Пінскага, часткі Мазырскага, Мінскага і Слуцкага паветаў Мінскай губерні, Ашмянскага, Дзісненскага і Лідскага паветаў Віленскай губерні, якія паводле Рыжскай мірнай дамовы ад 18 сак. 1921 г. былі далучаны да Польшчы, а таксама Вільню і тэрыторыю Віленскага, Свянцянскага, часткі Трокскага паветаў, перададзеныя Літоўскай рэспубліцы па савецка-літоўскаму мірнаму дагавору ад 12 ліп. 1920 г. і захопленыя ў кастр. 1920 г. польскімі войскамі [86, с. 57]. Дзякуючы рэзкай адасобленасці Віленскага, Навагрудскага, Палескага і большай часткі Беластоцкага ваяводстваў ад карэнных польскіх абшараў, неафіцыйная назва “Заходняя Беларусь” (тэрмін упершыню быў ужыты ў 1923 г. вядомым дзеячам Камінтэрна К. Радэкам для вызначэння абшару дзейнасці КПЗБ) і блізкія ёй “Kresy wschodnie”, “Ziemie Wschodnie”, “Kresy północno-wschodnie” у далейшым замацаваліся менавіта за гэтай часткай ІІ Рэчы Паспалітай з пераважна беларускім, беларуска-літоўскім і беларуска-ўкраінскім насельніцтвам [71, с. 4]. Згодна з умовамі дадатковага пратакола да § 93 Версальскага трактата, падпісанага Польшчай і Антантай у чэрв. 1919 г ., польскае кіраўніцтва гарантавала забеспячэнне ўсіх асноўных правоў нацыянальным меншасцям у межах ІІ Рэчы Паспалітай [141, с. 130]. Гэтыя палажэнні былі падмацаваны польскай Канстытуцыяй 1921 г . (арт. 108 і 109) і асобнымі артыкуламі Рыжскай мірнай дамовы. Адзначаныя дакументы гарантавалі заходнебеларускаму грамадству ў межах польскай дзяржавы ўсе магчымасці для свабоднага развіцця культуры, мовы і веравызнанняў, а таксама “правы сходу , стварэння нацыянальных арганізацый і таварыстваў , права захавання сваёй нацыянальнасці і аховы сваёй мовы і нацыянальных асаблівасцяў” [178, с. 17]. Аднак у рэальным жыцці стаўленне да нацыянальных меншасцяў з боку польскага ўрада значна адрознівалася ад дэклараваных заяў і скіравана было на замацаванне

International thesis/dissertation

Autore: Igor Titovich Contatta »

Composta da 183 pagine.

 

Questa tesi ha raggiunto 182 click dal 17/02/2012.

Disponibile in PDF, la consultazione è esclusivamente in formato digitale.